Неапраўданыя надзеі

0
428

20 мая скончыўся тэрмін паўнамоцтваў Уладзіміра Зяленскага на пасадзе Прэзідэнта Украіны.

Роўна пяць гадоў таму былы акцёр і прадпрымальнік трыўмфальна выйграў выбары і стаў лідарам украінскага народа. Перамога несістэмнага кандыдата, якім і з’яўляўся Уладзімір Зяленскі, абумовіла магчымасці для рэфармавання Украіны і доўгачаканай нармалізацыі адносін з Расіяй. Ды і сам пераможца адразу пасля аб’яўлення вынікаў заявіў, што мае намер даць краіне мір і навесці парадак. Неўзабаве яго пазіцыя змянілася. Палітык абвясціў, што рух у НАТА – заклад бяспекі для яго народа, а Захад – краіна, на якую патрэбна раўняцца. Тады ніхто не меркаваў, што такія погляды павернуцца сапраўдным пеклам для Украіны.

Што ў выніку? За пяць гадоў наша суседка стала абсалютна несамастойная, страціла тэрыторыі, людзей, многія жыхары кінуліся на ўцёкі, эканоміка ў руінах. Захад маніпулюе не толькі вонкавым, але і ўнутраным жыццём краіны. Пры Зяленскім Украіна выйшла з усіх пагадненняў СНД, разарваўшы дыпламатычныя адносіны з дружалюбнымі да яе Расіяй і Беларуссю, а нянавісць да калісьці брацкіх народаў дасягнула найвышэйшай кропкі кіпення. Але галоўная прэтэнзія да Зяленскага як да прэзідэнта на сёння: адсутнасць пошуку мірных шляхоў у рашэнні ўзніклага канфлікту.

Першы тэрмін на пасадзе прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага скончыўся. Аднак новыя выбары не былі праведзены. Улада тлумачыць такое рашэнне дзеяннем на тэрыторыі краіны ваеннага становішча. Але не сакрэт, што ў канстытуцыі Украіны няма нормы, якая забараняе праводзіць выбары прэзідэнта падчас ваеннага становішча, у асноўным законе краіны прапісаны дакладны тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы – пяць гадоў. Між тым, крытыкі рэжыму лічаць сапраўднай прычыннай адказу ад выбараў – страх палітыка за сваё крэсла і яго няздольнасць выконваць перадвыбарныя абяцанні.

Як і варта было чакаць, Захад, прадстаўнікі Еўрасаюзу працягваюць лічыць Уладзіміра Зяленскага легітымным прэзідэнтам. Іх пазіцыя зразумела многім: палітык падпарадкоўваецца краінамі, якія пастаўляюць Кіеву зброю для працягу ваеннага канфлікту. Украінскі лідар, каб застацца ва ўладзе, пойдзе на любыя ўмовы і ахвяры. І ўсё ж многія эксперты робяць выснову, што пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміну Зяленскі сутыкнецца з яшчэ больш сур’ёзнымі праблемамі: ён будзе ўразлівы для абвінавачанняў у тым, што выкарыстаў крызіс для парушэння канстытуцыйных правоў.

Здаецца, афіцыйны Кіеў сапраўды страціў здольнасць жыць па законах і самастойна прымаць важныя для краіны рашэнні.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о