У вёсцы Беседкі адбылося ўрачыстае перапахаванне невядомых воінаў Чырвонай Арміі, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Звяртаючыся да прысутных грамадскіх актывістаў, работнікаў працоўных калектываў, вучняў Мышанскай сярэдняй школы старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў адзначыў: «Нам не ведаць па імёнах усіх, хто загінуў на Петрыкаўскай зямлі, але штогод рэха былой вайны, вялікіх бітваў даходзяць да нас, не зарастаюць братэрскія пахаванні. 80 гадоў знаходзіліся астанкі абаронцаў Радзімы ў нашай зямлі, пахаваць іх годна, з належнай данінай павагі стала магчымым дзякуючы неабыякавым мясцовым жыхарам і спецыялістам 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна».
«Страты ад той жудаснай вайны такія вялікія, што нават пасля столькіх гадоў не ўсе загінуўшыя знайшлі спакой у арганізаваных пахаваннях. Сёння будуць пахаваныя героі, што баранілі нашу зямлю. Гэта людзі з дзясяткаў тысяч ахвяр той вайны. Мы не ведаем, хто былі гэтыя людзі, якой нацыянальнасці і веравызнання яны былі, але мы ведаем, што гэта былі грамадзяне вялікага савецкага народы, якія абаранілі незалежнасць сваёй Радзімы», — заўважыла ў сваёй прамове дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько.
Па загінуўшых прайшла паніхіда і яны знайшлі свой апошні прытулак каля помніка салдатам Вялікай Айчыннай вайны. Пасля хвіліны маўчання прысутныя ўсклалі кветкі да абеліску.
Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.
Оставить комментарий