З 16 снежня на аўтадарогах раёна выстаўлены стацыянарныя пасты дзяржаўнай лясной аховы Петрыкаўскага лясгаса для праверкі аўтамабіляў на прадмет транспарціроўкі незаконна нарыхтаваных навагодніх дрэў. Акрамя гэтага, спецыялістамі праводзяцца палявыя мерапрыемствы па ахове навагодніх дрэў.
Паводле інфармацыі Петрыкаўскага лясгаса, па стане на 16 снежня работнікамі дзяржлесаховы праведзена 2 палявыя мерапрыемствы, праверана 3 аўтамабілі і 5 участкаў нарыхтоўкі навагодніх дрэў.
Адміністрацыя лясгасу нагадвае: пры куплі навагодніх дрэў і перамяшчэнні з аднаго населенага пункта ў іншы пры сабе неабходна мець чэк аб аплаце.
Незаконная высечка дрэў цягне накладанне штрафу ў прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах.
Так, прадугледжаны штраф на фізічную асобу ў памеры 5-30 базавых велічынь, у эксплуатацыйных лясах – у памеры да 20 базавых.
Пра факты самавольных высечак просьба паведамляць у ахову лесу Петрыкаўскага лясгаса па нумары тэлефона 2-90-04.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий