Не маё – не шкада?

0
434

Ідучы па вуліцы Інтэрнацыянальнай, што ў гарадскім пасёлку Капаткевічы, любавалася новай металічнай агароджай, што ўпрыгожвае вуліцу пасёлка. Але настрой хутка змяніўся, калі завярнула на вуліцу Базарная і зазірнула ў двор дома нумар 2а.
Што за “дбайныя” гаспадары жывуць тут.

Адзін з іх склаў дровы якраз пад новай металічнай агароджай, пастаўленай у рамках добраўпарадкавання пасёлка. “Што ж з яе будзе пад націскам гэтых дроў?”– падумалася мне.
Вы, пэўна, падумалі, што адсутнічаюць каля дома гаспадарчыя пабудовы і ў доме пячное ацяпленне? Паспяшаюся запярэчыць – не, і дом з цэнтральным ацяпленнем і цагляны хлеў з асобнымі хлеўчукамі для кожнай кватэры ёсць, і нават падвальны этаж маецца. Акрамя таго двор “топіцца” ў безлічы драўляных хлеўчукоў і гаражоў рознай ступені дагледжанасці.
Але камунальныя службы пра сваю тэрыторыю і захаванасць сваёй маёмасці, відаць, не дбаюць.
Можа райжылкамгасу, на чыім балансе знаходзіцца дом, двор і агароджа пара звярнуць увагу і “прыструніць” “дбайнага” земляка, прымусіць яго прыбраць імправізаваную дрывотню.
Бо з такімі “гаспадарамі” ніякіх грошай на добраўпарадкаванне не набярэшся.

Т.Міхалава.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о