Не дазволіць сабе забыць

0
477

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, а 4-ай гадзіне раніцы, у Петрыкаве грамадскасць сабралася каля помніка ахвярам фашызму на беразе Прыпяці.

Не дазволіць сабе забыцьАддаць даніну павагі продкам і схіліць галовы перад пакутамі нашага народу ў часы ваеннага ліхалецця прыйшлі на бераг некалькі соцень чалавек. Да абеліску землякі ўсклалі кветкі і паставілі лампады.

З прамовай перад прысутнымі выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў. Віталій Пілер адзначыў, для будучыні нашай краіны, для нашых нашчадкаў – мы павінны захаваць памяць пра гады ліхалецця, пра ахвяр той страшнай вайны, каб страшэнныя памылкі таго часу не паўтарыліся больш ніколі.

Пра страты ваеннага ліхалецця распавёў намеснік ваеннага камісара Петрыкаўскага ваеннага камісарыята, начальнік мабілізацыйнай групы, маёр Захар Смірноў.

“Правядзенне аперацыі “Баг-раціён” стала магчымым, таму што Вялікая Айчынная вайна не з’яўлялася вайной толькі воінскіх падраздзяленняў, яна набыла характар менавіта народнага супраціўлення. Кіраўніцтва Германіі разумела, што наш народ не перамагчы. У гэтай вайне каласальныя страты панесла беларуская зямля. Ніхто і не здагадваўся, што нашаму народу давядзецца прайсці праз нечалавечыя выпрабаванні. Гэты жорсткі час мы не можам дазволіць сабе забыць”, – адзначыў Захар Аляксандравіч.

У той жа дзень у Петрыкаве прайшоў мітынг-рэквіем у памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Кіраўніцтва раёна, актывісты грамадскіх арганізацый, члены працоўных калектываў Петрыкаўшчыны, жыхары горада ўсклалі кветкі воінам-вызваліцелям.

Не дазволіць сабе забыцьПерад прысутнымі выступіла выконваючая абавязкі старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандра Янчанкава. Прад-стаўнік улады адзначыла, што ніхто з суайчыннікаў не застаўся ў баку ад тых страшных падзей. Звыш 10 тысяч нашых землякоў у першыя дні вайны былі прызваны на фронт, каля шасці тысяч – не вярнуліся з крывавых палёў. За перыяд акупацыі Петрыкаўскага раёна нямецка-фашысцкімі войскамі спалена 7 населеных пунктаў разам з жыхарамі. 1900 чалавек сагнана ў нямецкае рабства, з іх 1042 жанчыны. Перамога стала магчымай дзякуючы стойкасці і мужнасці мільёнаў савецкіх салдат і петрыкаўчан у тым ліку.

Падчас мерапрыемства словы прызнання савецкім воінам выказалі члены грамадскіх арганізацый Петрыкаўшчыны. Ніколі не пройдзе ўдзячная памяць аб тым гераічным пакаленні, усе мы нізка схіляем галовы перад загінуўшымі ў баях, перад мужнасцю і стойкасцю нашых бацькоў і дзядоў, перад працоўным подзвігам мацярэй, якія ў гады ліхалецця расцілі хлеб, выхоўвалі дзяцей, выходжвалі параненых.

У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі мітынгу-рэквіему далучыліся да ўсебеларускай хвіліны маўчання.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о