З дзяцінства нас вучылі не браць чужое, тлумачылі простымі словамі, у некаторых выпадках выкарыстоўвалі рэмень або кут. Але для “асобных” гэтыя гутаркі і ў дзяцінстве, і па меры сталення аўтарытэту не мелі, таму часам прыводзілі іх у месцы не так аддаленыя.
Наш антыгерой – чалавек, які шмат чаго ў жыцці пабачыў, раней неаднаразова быў судзімы, часта трапляў у поле зроку міліцыі. Хто толькі з ім не гутарыў у мэтах яго перавыхавання, але, як гаворыцца ў прыказцы, “хоць кол на галаве чашы”.
Так, наш антыгерой, знайшоўшы на вуліцы банкаўскую карту, не пабег у міліцыю паведамляць пра знаходку, а адразу вырашыў стаць “шапаголікам” і, прадстаўляючыся ўладальнікам банкаўскай аплатнай карты, ажыццяўляў пакупкі ў гандлёвых аб’ектах раёна, тым самым на працягу дня здзейсніў крадзеж на суму больш за 300 рублёў. Усе яго дзеянні зафіксавалі камеры відэаназірання, упірацца няма сэнсу, а трэба сушыць сухары.
Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
начальнік райаддзела
Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Оставить комментарий