Начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама назначаны
Андрэй Завадскі.
Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся ў 1978 годзе на Петрыкаўшчыне, у вёсцы Залессе.
Пасля заканчэння школы навучаўся і паспяхова скончыў Мінскі фінансава-эканамічны каледж.
З 1998 працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі ДПК па Петрыкаўскім раёне. У 1998-2000 гадах праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Працаваў старшым, потым галоўным падатковым інспектарам.
У 2007 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.
З 2008 па 2023 год – на пасадзе дырэктара прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” па Петрыкаўскім раёне,
потым – намесніка дырэктара прадстаўніцтва.
Оставить комментарий