На пасаду намесніка старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта назначана Наталля Мікалаеўна ХОДЗЬКА.
Нарадзілася ў вёсцы Пціч Петрыкаўскага раёна ў 1982 годзе.
У 2004 годзе закончыла ўстанову адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт” па спецыяльнасці “матэматыка са спецыялізацыяй “інфарматыка”, у 2013 годзе – “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту” па спецыяльнасці “эканоміка і арганізацыя вытворчасці (чыгуначны транспарт)”.
Працоўную дзейнасць пачала ў 2004 годзе настаўнікам матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 горада Петрыкава”.
З 2007 па 2010 год працавала настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ДУА “Гімназія горада Петрыкава”, з 2010 па 2024 год – намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.
26 верасня назначана на пасаду намесніка старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Оставить комментарий