У год добраўпарадкавання на тэрыторыі Гомельскай вобласці, як на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, асаблівая ўвага надаецца навядзенню парадку на зямлі.

Навядзенне парадку на зямлі – гэта не толькі важная дзяржаўная задача, але і грамадзянскі абавязак кожнага з нас.
Чысціня нашых дарог, палёў, населеных пунктаў – візітная картка Рэспублікі Беларусь.
Варта адзначыць, што не ўсе землекарыстальнікі зямельных участкаў добрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў.
Сярод землекарыстальнікаў існуе меркаванне, што раз яны спраўна плацяць зямельны падатак або арэндную плату, то гэтага дастаткова, а значыць, і рабіць на ўчастку могуць усё што захочуць. Аднак такое меркаванне памылковае.
Заканадаўствам для землекарыстальнікаў усталяваны шэраг абавязкаў.
Напрыклад, землекарыстальнікі абавязаны:
– выкарыстоўваць прадастаўленыя зямельныя ўчасткі ў адпаведнасці з іх мэтавым прызначэннем;
–добраўпарадкоўваць і эфектыўна выкарыстоўваць зямлю, зямельныя ўчасткі;
– прадухіляць зарастанне зямель драўняна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі) і пустазеллем.
Варта звярнуць увагу, што за парушэнне заканадаўства аб Зямлі зямельны ўчастак можа быць канфіскаваны.
Канфіскацыі падлягаюць нават тыя зямельныя ўчасткі, на якіх размешчаны капітальныя будынкі, уласнікі якіх не прымаюць мер па навядзенні парадку на зямельным участку, не выкарыстоўваюць яго на працягу доўгага часу і пры гэтым ніяк не рэагуюць на прадпісанні падраздзялення землеўпарадкавання.
Неабходна адзначыць, што канфіскацыя зямельнага ўчастка – гэта крайняя мера і да яе землекарыстальніку выдаецца прадпісанне і прымяняюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў выглядзе штрафу.
Таму ўсе землекарыстальнікі павінны дакладна разумець, што акрамя правоў у іх ёсць і абавязкі, выкананне якіх гарантуе, што зямельны ўчастак не будзе канфіскаваны за парушэнне патрабаванняў заканадаўства.

Кацярына ШУЛЬГА,
галоўны спецыяліст аддзела прававога і інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Гомельскага аблвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о