У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Калядныя сустрэчы» запланавана правядзенне спартыўнага мерапрыемства на базе Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры сярод людзей паважанага ўзросту – людзей, якія ў недалёкім мінулым звязалі сваё жыццё з фізічнай культурай і спортам.
Ініцыятарам гэтага спартыўнага свята стаў раённы Савет ветэранаў, прапанову падтрымаў Сектар спорту і турызму райвыканкама.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне ўзростам ад 50-ці гадоў. Спаборніцтвы будуць праводзіцца па 5-ці дысцыплінах: настольны тэніс, дартс, шахматы, шашкі і більярд – апошні сярод мужчын.
Галоўная мэта спартыўнага мерапрыемства – прапаганда здаровага ладу жыцця сярод людзей паважанага ўзросту і прыцягненне прадстаўнікоў гэтай катэгорыі насельніцтва да актыўнага адпачынку. Заўважым, што ў мінулым годзе мы ўпершыню правялі падобнае спартыўнае мерапрыемства ў аграгарадку Навасёлкі і яно стала запатрабаваным. Сельвыканкам і мясцовая ўстанова культуры добра падрыхтаваліся, таму мы ўпэўненыя, што на гэты раз узровень арганізацыі спаборніцтваў будзе не горшы.
Паважаныя ветэраны спорту і фізічнай культуры, мы чакаем вас у сельскім Доме культуры ў нядзелю, 22 снежня. Пачатак таварыскіх спаборніцтваў у 11 гадзін.
Аляксей КАЮКАЛА,
старшыня пярвічнай арганізацыі БГА “Ветэраны ФКіС Петрыкаўскага раёна”.
Оставить комментарий