Напярэдадні новага навучальнага года па ўсёй краіне праходзіць традыцыйная акцыя “Збяром партфель першакласніку”. Не засталіся ўбаку ад высакароднай дабрачыннай справы і жыхары Петрыкаўшчыны.

Сёння старшыня раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Наталля Ходзька, разам з актывістамі і прадстаўнікамі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе выхоўваецца юная першакласніца Анастасія Плыткевіч. Вітаючы будучую першакласніцу, Наталля Мікалаеўна пажадала дзяўчынцы лёгкай вучобы, прыемных адкрыццяў і надзейных школьных сяброў.

Ад Беларускай партыі «Белая Русь» быў уручаны галоўны атрыбут школьніка — партфель з усімі неабходнымі школьнымі прыналежнасцямі. Не пакінулі без увагі і астатніх членаў вялікай і дружнай сям’і — рабятам уручылі салодкія пачастункі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о