Настаўнікі галасуюць за надзейную будучыню!

0
138

– Прыйшла на датэрміновае галасаванне, таму што дзяржава, у якой мы жывем, – і робіць усё магчымае для нашага годнага жыцця, – падзялілася Кацярына Бельская, настаўнік ДУА «Макарыцкая базавая школа. – Выбар пэўнага кандыдата ўплывае на тое, якія рашэнні ў далейшым будуць прыняты наконт важных пытанняў нашай жыццядзейнасці. Галасую за мір, стабільнасць і дабрабыт у краіне. Кожны голас мае значэнне. Некалькі галасоў збіраюцца ў адзінае рашэнне. Такім чынам, разам мы вызначаем будучыню нашай краіны!
Кацярына Мікалаеўна адзначыла, што ўдзел у выбарах – гэта не толькі права, але і грамадзянская адказнасць, якую кожны чалавек нясе перад сабой, перад сям’ёй і краінай. Давайце зробім свой уклад у фарміраванне лепшай будучыні для ўсіх нас!

Марыя ТАМКО, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о