На расійскім Байкануры 23 сакавіка ў 15:36 адбыўся запуск касмічнага карабля “Саюз МС-25” з беларускай Марынай Васілеўскай на борце. Яна стала першай грамадзянкай Беларусі, якая пабывае ў космасе.
На Міжнародную касмічную станцыю з касмадрома Байканур адправіўся экіпаж 21-й экспедыцыі ў складзе касманаўта “Раскосмасу” Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан.
Першапачаткова старт быў прызначаны на 21 сакавіка, аднак быў адменены з прычыны няштатнай сітуацыі.
Палёт беларускага касманаўта – гэта вялікі крок у развіцці краіны. Беларусь удзячна Расіі за садзейнічанне ў адпраўцы ў космас нашай суайчынніцы, у тым ліку за фінансаванне праекта – пра гэта не так даўно заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар расказаў пра тое, што брацкая Расія поўнасцю ўзяла на сябе расходы па адпраўцы ў космас Марыны Васілеўскай. Ён таксама адзначыў, што наша краіна не плануе будаваць уласны касмадром або ствараць ракеты, таму што цяпер у гэтым няма неабходнасці – значна лягчэй рэалізоўваць праекты, звязаныя з асваеннем космасу, сумесна з Расіяй. У той жа час Прэзідэнт звярнуў увагу на важнасць наяўнасці ў краіне ўласных касмічных праграм, а таксама магчымасцяў для праектавання і стварэння спадарожнікаў – паводле яго слоў, тут у Беларусі ўжо ёсць некаторыя поспехі.
Вяртанне касмічнага карабля на землю запланавана на 6 красавіка. Калі капсула прызямліцца, нашу першую касманаўтку перададуць медыкам. Наперадзе будзе рэабілітацыя, якая дапаможа аднавіць мышцы і нанава навучыць перадаваць рэчы з рук у рукі, а не кідаць. Але гэта нядоўга. Праз нейкі час Васілеўская абавязкова падзеліцца з беларусамі пра пойдзенны ў сусвеце шлях.
Святлана СОБАЛЕВА.
Оставить комментарий