Наша праца – ваша бяспека

0
304

Наша праца – ваша бяспекаНапярэдадні Дня беларускай міліцыі карэспандэнт раённага выдання сустрэлася з начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў падпалкоўнікам міліцыі Віталіем Мікалаевічам Маркевічам.

– Падводзячы вынікі аператыўна-службовай дзейнасці аддзела за 2024 год, можна зрабіць выснову, што аператыўная абстаноўка ў раёне заставалася стабільная і кантралюемая. Работнікам райаддзела ўдалося забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку грамадзян. На высокім узроўні забяспечана ахова грамадскага парадку на ўсіх дзяржаўных святах і мерапрыемствах, уключаючы ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Крымінагенная абстаноўка, па выніках 2024 года характарызуецца зніжэннем колькасці зарэгістраваных злачынстваў. На тэрыторыі раёна не дапушчана здзяйсненне рабаванняў і разбояў. Адзначана зніжэнне колькасці зарэгістраваных крадзяжоў, махлярстваў, згонаў, хуліганстваў. Разам з тым, зарэгістраваны рост колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, згвалтаванняў, забойстваў. Зарэгістравана 17 (8) злачынстваў катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх, раскрывальнасць склала 100%.
У 2024 годзе па лініі НіПТЛ выяўлена 25 злачынстваў. Згодна з ацэнкай дзейнасці АУС Гомельскай вобласці па лініі наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі за 2024 год ГніПТЛ АУС мае 1-ы вынік сярод аддзелаў другой катэгорыі, – паведаміў Віталій Мікалаевіч.
Немалаважнае значэнне ва ўмацаванні грамадскай бяспекі мае стан аператыўнай абстаноўкі на дарогах раёна. За мінулы год на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна зарэгістравана зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з 7 да 6, а таксама не дапушчаны рост параненых у іх грамадзян і загінуўшых людзей.
– У разрэзе дзеючых крытэрыяў ацэнкі па выніках 2024 года наш аддзел займае 6-е месца сярод усіх РАУС і 4-е месца сярод РАУС сваёй катэгорыі.
Напярэдадні свята са шчырай павагай звяртаюся да ветэранаў органаў унутраных спраў.
Безумоўна, дзякуючы вашаму неацэннаму вопыту шмат у чым сталі магчымымі нашы цяперашнія поспехі. Нізкі вам паклон за захаванне і прымнажэнне слаўных традыцый, выхаванне маладога пакалення ў духу патрыятызму і вернасці прысязе.
Словы асаблівай удзячнасці выказваю родным і блізкім супрацоўнікаў. Бо Дзень міліцыі – гэта і іх свята. Сваім цяплом і клопатам вы штодня дапамагаеце нам у нялёгкіх службовых буднях, забяспечваючы надзейную падтрымку.
Паважаныя калегі! Віншую вас з прафесійным святам! Прыміце шчырыя пажаданні дабрабыту, росквіту і ажыццяўлення ўсіх вашых планаў. Жадаю вам моцных нерваў, паменш трывожных званкоў і пабольш спакойных змен. Няхай ваша высокае пакліканне – служыць людзям – заўсёды карыстаецца пашанай і павагай, сімвалізуючы доблесць, адвагу і гонар. Моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у служэнні на карысць нашай дзяржавы!

Запісала Марыя ТАМКО.
Фота з архіва РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о