Распараджэннем райвыканкама пазначаны спіс мерапрыемстваў, якія прызваны садзейнічаць задавальненню спажывецкага попыту насельніцтва ў святочныя дні. Так, будзе пашыраны асартымент харчовых і нехарчовых тавараў, падоўжаны рэжым работы аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, будзе ажыццяўляцца прыём папярэдніх заказаў на тавары і паслугі, а таксама на правядзенне святочных урачыстых калектыўных мерапрыемстваў.

А 16, 23 і 30 снежня ў райцэнтры па вуліцы Базарная і ў гарадскім пасёлку Капаткевічы па вуліцы Інтэрнацыянальная пройдуць святочныя калядныя кірмашы з удзелам прадпрыемстваў гандлю ўсіх форм уласнасці, сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў. Пачатак кірмашоў у 10 гадзін. Вас чакаюць цікавыя культурна-масавыя мерапрыемствы і забаўляльныя праграмы.

Да таго ж з 16 снежня будуць арганізаваны выязныя кірмашы па продажы навагодніх дрэў у Петрыкаве па вуліцы Базарная, каля крамы “Тры цаны”, і ў сельскіх населеных пунктах.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о