На варце закону

0
24

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі штодзень працуюць на кантролі за выкананнем Правілаў дарожнага руху, у тым ліку і па спыненні правапарушэнняў.

Да асоб, якія дапусцілі адміністрацыйнае правапарушэнне прымяняюцца такія меры адміністрацыйнага ўздзеяння як папярэджанне або накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу або абмежавання права на кіраванне транспартнымі сродкамі.
У сваю чаргу Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што калі ў дачыненні да вас вынесена пастанова ў выглядзе штрафу, то яе неабходна аплаціць у 30-дзённы тэрмін. У выпадку не аплаты, прыменены памер штрафу павялічваецца на 2 базавыя велічыні.
Але ў той жа час, неабходна адзначыць, што ў выпадку нявыплаты штрафу, матэрыял адміністрацыйнай справы накіроўваецца ў аддзел прымусовага выканання, дзе ўжо ў адносінах да вас могуць прымяняцца вопіс і (або) адабранне маёмасці, накладанне арышту на маёмасць ці арышт грашовых сродкаў, ці забарона карыстацца прыналежнай маёмасцю, ці часовае абмежаванне права на кіраванне транспартнымі сродкамі і іншыя.
З мэтай пазбягання такіх мер, Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе перш за ўсё не дапускаць парушэнняў Правілаў дарожнага руху, але калі ў адносінах да вас усё ж такі вынесена пастанова ў выглядзе штрафу, то неабходна аплаціць яе ва ўстаноўленыя тэрміны!

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о