Другі тыдзень на Петрыкаўшчыне кіпіць работа па расчыстцы населеных пунктаў ад аварыйных дрэў. Але з улікам маштабаў наступстваў разгулу стыхіі, ступень яе выканання на сённяшні дзень прызнана недастатковай, — такую інфармацыю на апаратнай нарадзе агучыла выконваючая абавязкі старшыні райвыканкама Аляксандра Янчанкава.
— Работу неабходна арганізаваць больш актыўна, задзейнічаць дадатковы людскі рэсурс і тэхніку, — задача, якую перад кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў раёна і старшынямі сельвыканкамаў паставіла Аляксандра Міхайлаўна.
На тэрыторыі Ляскавіцкага сельсавета працягваецца праца па ліквідацыі наступстваў стыхіі.
На сённяшні дзень праведзены работы па выдаленні паваленых дрэў з тэрыторыі грамадскіх могілак у вёсцы Дарашэвічы, таксама адноўлена пашкоджаная стыхіяй агароджа.
Оставить комментарий