На прыём да дэпутата

0
91

На прыём да дэпутатаДэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько на мінулым тыдні працавала на Петрыкаўшчыне. 

Парламентарый на базе Петрыкаўскага райвыканкама правяла прыём грамадзян і юрыдычных асоб па асабістых пытаннях, а таксама “прамую тэлефонную лінію”. У час прыёму да дэпутата звярнуліся тры заяўнікі па пытаннях рамонту дарогі і тратуара, медыцынскага забеспячэння.

– Прамыя тэлефонныя лініі – эфектыўны спосаб камунікацыі грамадзян і дэпутацкага корпуса. Наша задача вырашыць ці даць растлумачэнне на пытанні, якія паступілі ад грамадзян, – пазначыла парламентарый.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о