Сёння на палетку СУП «Палессе-Аграінвест” ушаноўвалі перадавых хлебаробаў і мерапрыемства было па-асабліваму прыемным: на Петрыкаўшчыне ёсць першы экіпаж двухтысячнікаў! Старэйшы камбайнёр Віктар Сугрэй у складзе экіпажа, сумесна з камбайнёрам Юрыем Махнаткіным першымі намалацілі дзве тысячы тон збожжа! Мерапрыемства наведаў старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў. Кіраўнік раёна ўручыў экіпажу камбайнёраў, якія першыя у раёне намалацілі 2000 тон збожжа Падзякі і каштоўныя падарункі ад Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта. Таксама старэйшаму камбайнёру быў уручаны каравай уражая-2025 года. Яшчэ адной цудоўнай нагодай наведаць сёння палетак сельгаспрадпрыемства стала ўшанаванне чарговых тысячнікаў жніва. Падзякі і грашовыя прэміі ад Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта былі ўручаны экіпажу ў складзе старэйшага камбайнёра Руслана Забродзіна, камбайнёра Артура Адася, вадзіцеля Кірыла Лімарава.

– Гэтыя дасягненні – не проста лічбы. А вынік карпатлівай працы, самааддачы і адданасці сваёй зямлі, – віншуючы аграрыяў, адзначыў старшыня райвыканкама. – У кожным каласку, у кожнай тоне збожжа і перавезенага грузу – часцінка вашай душы, ваш вопыт і майстэрства. Вы – залаты фонд аграпрамысловага комплексу, прыклад для пераймання, гонар усёй Петрыкаўшчыны і краіны. Герояў ўборачнай павіншавала дырэктар сельгаспрадпрыемства Алена Асадчая. Таксама Алена Мікалаеўна ўручыла механізатарам Падзякі і грашовыя прэміі.

Віншуем герояў жатвы!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о