У добраўпарадкаванні малой радзімы прымаюць удзел калектывы арганізацый, устаноў, грамадскіх аб’яднанняў, жыхары горада і раёна.

З самага ранку калектывы ААБ «Беларусбанк» і «Петрыкаў кінамір» далучыліся да раённага суботніка па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні Петрыкаўшчыны.

Сёння землякі працуюць не толькі на замацаваных тэрыторыях, але і павядуць парадак жылыя зоны шматпавярховак па вуліцы Каралёва.

Далучайцеся да высакароднай справы навядзення парадку!
Зробім раён яшчэ больш прывабным для пражывання і адпачынку!

Работнікі Петрыкаўскага райжылкамгаса працуюць на гарадскіх грамадскіх могілках.

Работнікі Петрыкаўскага лясніцтва з самага ранку добраўпарадкаваць бардзюры горада. А работнікі лясгасу — тэрыторыю дзяржаўнай лесагаспадарчай установы.

Працоўныя калектывы Петрыкаўскія электрасеткі, Цэнтра бюджэтных арганізацый, Петрыкаўскай школы інтэрнат працуюць на добраўпарадкаванні гарадскіх схілаў.
Землякі робяць наш горад яшчэ больш утульным і прыгожым.

На добраўпарадкаванні замацаванай тэрыторыі сёння працуе калектыў СУП «Палессе -Аграінвест».

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о