Адбыліся раённыя Дажынкі, дзе ўзнагароды за шчырую працу атрымаюць лепшыя працаўнікі аграрнай галіны раёна. На Петрыкаўшчыну наведваўся павіншаваць нашых аграрыяў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы.
З прамовай перад працаўнікамі сельскай гаспадаркі выступіў старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў. Кіраўнік раёна адзначыў, што нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, аграрыі спрацавалі добра, беражліва і тэрмінова збіраючы ўраджай.
Галоўнай жа задачай для рэгіёна на бліжэйшыя гады з’яўляецца ўкамплектаванне гаспадарак спецыялістамі.
Аляксандр Аляксандравіч ўзнагародзіў лепшых працаўнікоў жніва і ўручыў аграрыя заслужаныя ўзнагароды.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы падзякаваў хлебаробам за шчырую працу, адзначыўшы, што ніякая глыба золата не заменіць чалавеку маленькага кавалачка хлебу. «Згадаючы класікаў нашай літаратуры, мы бачым, што ў іх творах нашыя продкі заўсёды чакалі і спадзяваліся на ўраджай і мірнае неба над галавой. Сёння, адказна працуючы працягам дзесяцігоддзяў нашай суверэннай гісторыі мы маем і тое, і іншае», — адзначыў ганаровы госць.
Павіншавалі працаўнікоў сяла, уручыўшы ім ўзнагароды, першы намеснік старшыні райвыканкама Алег Козінец, прафсаюзны лідар АПК Петрыкаўшчыны Алена Галеня і першы сакратар райкама «БРСМ» Дар’я Туравец. Вядома, не абышлося без творчых падарункаў ад артыстаў горада і раёна.
Оставить комментарий