На Петрыкаўшчыне – новы школьны мікрааўтобус

0
286

На Петрыкаўшчыне – новы школьны мікрааўтобус

Аўтапарк Цэнтра па абслугоўванні бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна напярэдадні Новага года папоўніўся новым мікрааўтобусам, выдзеленым Міністэрствам адукацыі для арганізацыі падвозу дзяцей да школ і дзіцячых садоў рэгіёну.

Як пазначылі ў Цэнтры, мікрааўтобус быў зроблены на “Брэстмаш” і адпавядае ўсім сучасным стандартам бяспекі і камфорту. Атрыманне гэтага транспартнага сродку стала магчымым у рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Шыкоўны падарунак, які, па словах работнікаў інжынернай службы, не толькі ўмацаваў матэрыяльна-тэхнічную базу цэнтра, але і прызваны ў поўнай меры забяспечыць камфортную і бяспечную перавозку маленькіх петрыкаўчан.
– Новы мікрааўтобус на 16 месцаў – гэта не толькі крок да паляпшэння транспартнай інфраструктуры раёна, але і, што немалаважна, знак клопату аб падрастаючым пакаленні, – пазначыла ўпраўляючы Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна Святлана Шабалтас. – Між іншым, гэта ўжо другі аўтобус, які ў 2024 годзе папоўніў аўтапарк Цэнтра. Так, напярэдадні новага навучальнага года мы атрымалі школьны аўтобус на 32 месца. Гэты сучасны транспарт стане надзейным памагатым у забеспячэнні бяспечнай і камфортнай дастаўкі школьнікаў да ўстаноў адукацыі.

Галіна КАЗАК,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о