22 сакавіка 1943 года смертаноснае дыханне Вялікай Айчыннай вайны пахавала пад пластом попелу жыхароў вёскі Хатынь, якая стала сімвалам трагедый усіх спаленых беларускіх вёсак.
Страшны лёс Хатыні, калі ад вёскі застаецца толькі попел, на Петрыкаўшчыне раздзялілі 7 населеных пунктаў. Былі спалены жыхары вёсак Людзвіноў – 125 чалавек, Малыя Нівы – 79, Доўгія Нівы – 18, Хвойня і бліжэйшых хутароў – 1412, Зарэчка – 127, Вялікія Сялюцічы – 364, Беразнякі – 168.
На Петрыкаўшчыне дадзены старт абласной патрыятычнай акцыі «Рака Памяці». Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў, члены выканкама аддалі даніну памяці мірным жыхарам, знішчаным фашысцкімі акупантамі ў вёсцы Людзвіноў.
Оставить комментарий