З рабочым візітам Петрыкаўшчыну наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько.
Пачуць, растлумачыць, знайці шляхі вырашэння
Першай у шэрагу запланаваных спраў стала сустрэча з насельніцтвам аграгарадка Курыцічы. Пачалося мерапрыемства з размовы пра гістарычнае мінулае беларусаў. Святлана Уладзіміраўна нагадала прысутным пра вызваленчую аперацыю “Баграціён”, дасягненні краіны з моманту вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў да сучаснасці. Парламентарый адзначыла: старэйшае пакаленне з гонарам і годнасцю выканала сваю гістарычную місію – разам з Вялікай Перамогай абараніла дзяржаўны суверэнітэт і незалежнасць. Наш святы абавязак – яго захаваць, гарантаваць права цяперашняму і наступным пакаленням быць паўнапраўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі.
У час гутаркі аратар надала ўвагу ролі Усебеларускага народнага сходу ў жыцці беларусаў, абноўленым дакументам: Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыне.
Другая частка сустрэчы дала магчымасць жыхарам Курыцічаў задаць хвалюючыя пытанні. Сустрэцца з дэпутатам і разам абмеркаваць развіццё свайго населенага пункта пажадалі больш за пяцьдзясят мясцовых жыхароў. Добраўпарадкаванне дарог, якасць вады і ўсталяванне прыбораў уліку вады, бесперапыннае забеспячэнне электраэнергіяй – менавіта з такімі пытаннямі звярнуліся вяскоўцы. Парламентарый сумесна з прадстаўнікамі раённай улады, мясцовага самакіравання разбіралася ў агучаных праблемах. Па пытанні якасці ўтрымання дарог было вырашана выехаць непасрэдна на месца. Знайшліся жадаючыя і задаць пытанні дэпутату.
Працаваць якасна для агульнай справы
Сустрэча з працоўнымі калектывамі – абавязковы пункт ў час рабочых візітаў народнага абранніка ў выбарчыя акругі. На гэты раз месцам сустрэчы стаў Петрыкаўскі лясгас.
Падчас мерапрыемства з прадстаўнікамі лясной гаспадаркі Петрыкаўшчыны была абмеркавана тэма 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Святлана Уладзіміраўна нагадала значнасць гэтай старонкі ў гісторыі нашай дзяржавы. Вызваленне Беларусі прынесла мір і свабоду, заклала фундамент незалежнасці і працвітання.
Асаблівая ўвага парламентарыя была звернута на Год якасці. Менавіта добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў кожным работнікам павінна стаяць у аснове дзейнасці суб’ектаў гаспадарання ва ўсіх без выключэння сферах і галінах. Дэпутат адзначыла, што лясная галіна – важны напрамак для Беларусі, і нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці, якасць прадукцыі – задачы стратэгічнай важнасці.
Дзейсны від узаемадзеяння
Візіт парламентарыя на Петрыкаўшчыну даў магчымасць жыхарам раёна звярнуцца з пытаннямі да прадстаўнка ўлады: на базе Петрыкаўскага райвыканкама адбылася “прамая тэлефонная лінія”, Пціцкага сельскага Савета – асабісты прыём грама-дзян. Як адзначыла Святлана Уладзіміраўна, такі від узаема-дзеяння дазваляе даведацца, чым жывуць людзі і якая дапамога ім патрэбна.
Жыхароў хвалявалі пытанні адкрыцця стацыянарных палат у Навасёлкаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, абслугоўванне тэлевізійнай антэны. Агучанае патрабуе вывучэння, пасля чаго будуць дадзены адказы заяўнікам, разгледжана магчымасць вырашэння праблемных момантаў.
Яшчэ адна форма ўзаема-дзеяння з насельніцтвам – маніторынг цэн у крамах раёна. На гэты раз дэпутат наведала гандлёвы аб’ект “Proзапас” Жыткавіцкага філіяла Гомельскага спажывецкага таварыства.
У першую чаргу парламентарыя цікавілі цэны на тавары, а таксама асартымент прадукцыі.
На парадку дня – Дэкрэт № 3
З удзелам парламентарыя прайшло чарговае пасяеджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Петрыкаўскага райвыканкама.
Работу камісіі, якую наведалі прадстаўнікі розных ведамстваў, узначаліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Пілер. У час пасяджэння абмяркоўваўся шэраг актуальных пытанняў, якія датычацца рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.
Работу ў дадзеным напрамку прааналізавала сакратар камісіі Ларыса Краўчанка. Так на сённяшні дзень у базе дадзеных не занятых у эканоміцы па раёне лічыцца 2 615 чалавек. 703 працаздольныя грамадзяне, звесткі аб якіх ёсць у базе дадзеных, ужо звярнуліся ў камісію з дакументамі, якія пацвярджаюць занятасць. Было адзначана, што з 1 красавіка 2024 года змянілася перыядычнасць фарміравання спісу працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы: раней ён фарміраваўся штоквартальна, цяпер штомесяц.
На пасяджэнне былі запрошаны непрацуючыя грамадзя-не, двум з якіх прапанавана працаўладкаванне ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.
Пры падвядзенні вынікаў працы камісіі, дэпутат звярнула ўвагу яе членаў на тое, што з не занятымі ў эканоміцы людзьмі неабходна пастаянна праводзіць работу. Кожны з тых, хто апынуўся ў той ці іншай жыццёвай сітуацыі, павінен разумець: куды яму неабходна звярнуцца і што зрабіць, каб мець стабільны даход. Неабходна зрабіць усё магчымае, каб тыя, хто можа і павінен працаваць, знайшлі сваё месца ў соцыуме, прыносілі карысць грамадству.
Святлана Собалева,
фота аўтара.
Оставить комментарий