На пасаду намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх назначана Вольга Уладзіміраўна УСЦІНОВІЧ-НАСЕКА

Нарадзілася ў горадзе Петрыкаве ў 1983 годзе. У 2006 годзе скончыла УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” па спецыяльнасці “педагогіка і методыка пачатковага навучання з дадатковай спецыяльнасцю “Замежная мова”, у 2013 годзе – інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” па спецыяльнасці “практычная псіхалогія, правазнаўства”.

На пасаду намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх назначана Вольга Уладзіміраўна УСЦІНОВІЧ-НАСЕКА

Працоўную дзейнасць пачала ў 2006 годзе педагогам-псіхолагам ДУА “Гімназія г. Петрыкава”. 2008-2009 – другі сакратар Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, 2009-2010 – выконваючы абавязкі першага сакратара Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

З 2010 па 2013 год – начальнік аддзела па справах моладзі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта. З 2013 па 2023 – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта. З сакавіка па кастрычнік 2024 – старшыня Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

З 12 лістапада 2024 года – намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о