На пасаду дырэктара ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” назначана Крысціна Уладзіміраўна АЛЕКСАНДРАВА

Нарадзілася ў вёсцы Макарычы ў 1991 годзе. У 2010 годзе скончыла УА “Мазырскі дзяржаўны палітэхнічны каледж”, у 2015 – УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі” па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”.

На пасаду дырэктара ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” назначана Крысціна Уладзіміраўна АЛЕКСАНДРАВА

Працоўную дзейнасць пачала ў 2010 годзе аператарам ЭВМ адасобленага структурнага пад-раздзялення “Петрыкаўскі каапгандаль”. З 2011 па 2016 – бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, з 2016 па 2018 – эканаміст ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. З 2018 па 2021 год – спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання, прагназавання ДУ “Петрыкаўскі ТЦСАН”. З 2021 па лістапад 2024 – загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ДУ “Петрыкаўскі ТЦСАН”.

З 11 лістапада 2024 года – дырэктар ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о