Напрыканцы мінулага тыдня пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксандра Верамеева прайшло пасяджэнне Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.
На абмеркаванне вынесены пытанні аб эфектыўнасці мер па ліквідацыі недахопаў у сістэме аховы здароўя Петрыкаўскага раёна; аб прымаемых мерах па недапушчэнні пажараў на тэрыторыі раёна ў 2024 годзе.
У 2023 годзе, падчас мані-торынгаў кантралюючых органаў, былі выяўлены некаторыя недахопы ў рабоце медустаноў раёна. Як адзначыў галоўны ўрач раённай бальніцы Яўген Логвінец, для іх ухілення рэалізавана шэраг мерапрыемстваў.
Адным з актуальных застаецца пытанне кадравага забеспячэння. У гэтым годзе ў Петрыкаўскую ЦРБ прыбылі 6 урачоў і 21 сярэдні медыцынскі работнік. Нягледзячы на праведзеную кадравую работу шэраг вакансій застаюцца не закрытымі. З мэтай павышэння даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву графік работы спецыялістаў, папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца за месяц праз паслугу Talon.by, рэалізавана магчымасць электронных запісаў, дапрацавана медыцынская інфармацыйная сістэма. З мая 2024 года быў уведзены ў эксплуатацыю апарат рэнтгенаўскай камп’ютарнай дыягностыкі. Абследаванне ўжо прайшлі 627 чалавек. Былі прыняты меры для павелічэння даступнасці дыягнастычных даследаванняў.
Пільная ўвага да жыхароў сельскіх населеных пунктаў. З 21-фельчарска-акушэрскага пункта 9 укамплектаваны маладымі спецыялістамі. За 9 месяцаў бягучага года перасоўным ФАПам выканана 189 выездаў у 524 населеныя пункты. Была адзначана праца галіны па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы: за бягучы год было набыта медыцынскае абсталяванне на суму больш за 95 мільёнаў рублёў. Дакладчык адзначыў, што на сённяшні дзень выяўленыя недахопы ліквідаваны на 93,3%. На кантролі застаюцца пытанні, большасць з якіх звязана з рамонтнымі работамі памяшканняў.
Па другомім пытанні перад прысутнымі выступіў начальнік Петрыкаўскага РАУС Яўген Балотцаў. Было адзначана, што аператыўная сітуацыя ў раёне патрабуе ўвагі: у гэтым годзе адбылося 29 пажараў, за такі ж перыяд мінулага года – 26. Назіраецца павелічэнне колькасці грамадзян, якія загінулі на пажарах: з 1 да 2. Вывучаючы прычыны здарэнняў, можна зрабіць вынік: большасць надзвычайных сітуацый адбылося з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Застаецца актуальнай праблема прафілактыкі пажараў у прыродных экасістэмах – у гэтым годзе такіх ужо зарэгістравана 60.
Па выніках выступленняў, старшынёй райвыканкама ўзяты на кантроль шэраг пытанняў. У прыватнасці: заключэнне Петрыкаўскай ЦРБ мэтавых дамоў з выпускнікамі школ раёна, работа па прыцягненні на першае месца працы выпускнікоў медыцынскіх ВНУ, ураджэнцаў Петрыкаўшчыны; работа структур прафілактыкі па абследаванні жылога фонду грамадзян.
Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.
Оставить комментарий