Са словамі віншавання і падзякі за высокі прафесіяналізм і годныя паказчыкі ў працы да героя жніва звярнуліся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў, генеральны дырэктар аграпрамысловага комплексу Віктар Шайбак і кіраўнік гаспадаркі Юрый Кастранкоў. Падзякай за годную працу сталі кветкі і прэміі ад раённай ўлады і сельгаспрадпрыемства.
Дзмітрый Аляксандравіч да ўсяго іншага быў адзначаны памятнымі падарункамі ад галіновага прафсаюза і райарганізацыі БСЖ.
Механізатар-тысячнік дзясяты сезон працуе ў гаспадарцы ў перыяд ўборачнай кампаніі. Ураджэнец вёскі Дуброва Жыткавіцкага раёна ён штогод заключае працоўную дамову з гаспадаркай і шчыруе на палетках сельгаспрадпрыемства і амаль штогод яго прозвішча — у раённай зводцы лідараў жніва
Дзякуй, паважаны Дзмітрый Аляксандравіч, за вашу сумленную працу, накіраваную на ўмацаванне дабрабыту кожнага з нас, на забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.
Оставить комментарий