Жніво фактычна выйшла на фінішную прамую.
Пры спрыяльных умовах надвор’я ў гаспадарцы плануюць завяршыць уборку зерневых у 10-дзённы тэрмін.
— У нас для гэтага ёсць усе перадумовы: лепшыя механізатары, якасна да сезону падрыхтаваная тэхніка, дакладнае ўсведамленне задач, — пазначыў у час размовы нашаму карэспандэнту кіраўнік гаспадаркі Сяргей Ракіцкі.
Што да лепшых механізатараў, то мы мелі магчымасць у гэтым пераканацца асабіста. Так, добра вядомы нашым чытачам Руслан Качэля, штогадовы лідар па ўсіх відах палявых работ, сёлетнюю ўборачную кампанію праводзіць разам са сваёй жонкай Валянцінай.
Матэрыял пра сямейны экіпаж чытайце ў суботнім нумары «ПН».
Оставить комментарий