Праглядаючы фотакарткі мінуўшчыны, у нагоды 100-годдзя Петрыкаўскага раёна, на вочы трапіўся фотаздымак, пазіраючы на які, многія чытачы сталага ўзросту адчуюць настальгію.
Здаецца зусім яшчэ нядаўна па водах галоўнай палескай ракі можна было заўважыць папулярны колісь від транспарту катар на падводных крылах, які ў народзе празвалі па мадэлі “Ракета”.
Гісторыя стварэння такіх катараў сапраўды цікавая. Вы будзеце здзіўленыя, але агульную канструкцыю, а потым і прамысловыя прататыпы стварыў звычайны студэнт суднабудаўнічага факультэта Горкаўскага політэхнічнага інстытута Расціслаў Аляксееў. Так, вывучыўшы тэарэтычныя напрацоўкі па гэтай тэме, будучы канструктар вырашыў галоўную праблему, падлічыўшы і стварыўшы аптымальную форму водных крылаў і прадставіўшы вынікі сваёй навукова-канструктарскай дзейнасці ў дыпломнай рабоце ў 1941 годзе. Камісія была настолькі ўражана распрацоўкай прынцыпова новага, хуткага воднага транспартнага сродку, што прызнала дыпломную работу студэнта адпавядаючай узроўню кандыдацкай дысертацыі.
У пасляваенны час на ваду было спушчана каля 3 тысяч разнастайных “Ракет”. Такое судна было папулярным і сярод землякоў. Так, квіток з Петрыкава да Кіева напрыканцы 70-х гадоў каштаваў крыху менш за 10 рублёў.
Арцём ГУСЕЎ.
Фота з сайта retropetrikov.by.
Оставить комментарий