На кантролі – жаночае здароўе

0
94

З 7 па 30 мая на тэрыторыі ўстановы аховы здароўя “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца” будзе працаваць перасоўны мамаграфічны комплекс “Мамаэкспрэс”.

Па інфармацыі адміністрацыі ўстановы, правядзенне даследавання праводзіцца строга па папярэднім запісе ў рэгістратуры паліклінікі УАЗ “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца” або па нумарах тэлефона 8-02350-2-30-31, 8-02350-2-29-23.
Важна ведаць, што жанчыны ва ўзросце 49-58 гадоў (1976-1967 гадоў нараджэння) будуць прымацца па папярэднім запісе без накіравання з арганізацыі аховы здароўя.
Астатнія катэгорыі жанчын могуць атрымаць накіравання пасля агляду ўрачом акушэрам-гінеколагам (пры наяўнасці паказанняў).
Час працы перасоўнага мамаграфічнага комплексу з 8.00 да 14.10. Тэхнічны перапынак з 11.00 да 11.20
Пры сабе мець пашпарт, накіраванне, акрамя жанчын ва ўзросце 49-58 гадоў (1976 — 1967 гадоў нараджэння).

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о