На кантролі пытанні аховы працы

0
228

На мінулым тыдні рэйдавая група Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з двухдзённым візітам наведала Петрыкаўшчыну з мэтай маніторынгу выканання заканадаўства па ахове працы.

На кантролі пытанні аховы працыУ рамках візіту былі наведаны прадпрыемствы і арганізацыі установы адукацыі і культуры, гандлю, камунальнай уласнасці, праведзена “гарачая тэлефонная лінія”.

Падвядзеннем вынікаў работы стала сустрэча на базе Петрыкаўскага камунгасу галоўных тэхнічных інспектараў працы Беларускага прафсаюза з прадстаўнікамі мясцовай улады, прафсаюзным актывам раёна, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый,спецыялістамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Перад прысутнымі выступіў кіраўнік маніторынгавай групы Вячаслаў Шмідт, які зрабіў акцэнт на парушэнні заканадаўства па ахове працы ў разрэзе Рэспублікі. За бягучы год зарэгістравана 596 няшчасных выпадкаў на вытворчасці, што перавышае паказчык мінулага года. Прычынамі такой статыстыкі ў большасці выпадкаў паслужылі парушэнне заканадаўства працадаўцамі, ігнараванне дысцыпліны і асабістая неасцярожнасць пацярпелых. Інспектар адзначыў: адказнае правядзенне інструктажу, праверкі ведаў, належны допуск работніка да працы – дзеянні, якія павінны насіць пастаянны характар з боку адказных асоб.

Пра дзіцячы траўматызм гаварыла інспектар працы Марына Лясун. За 2024 год ужо зарэгістравана 762 выпадкі зваротаў ва ўстановы аховы здароўя з траўміраваннем непаўналетніх у час вучэбнага працэсу. Таму асаблівы кантроль галіны – тэхнічны стан пабудоў, збудаванняў, бяспечная арга-нізацыя вучэбнай, пазаўрочнай дзейнасці навучэнцаў.

На сустрэчы падымалася пытанне траўміравання работнікаў на Петрыкаўшчыне, якіх за чатыры месяца бягучага года зарэгістравана 6: 1 – са смяротным зыходам, 2 – з цяжкім, 3 – з лёгкім. Як адзначыла загадчык сектара сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Талаш, у раёне вядзецца работа па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства. Гэта і работа мабільных груп, камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, правядзенне дзён па ахове працы, тыдня нулявога траўматызму. Але галоўная ўмова недапушчэння здарэнняў – адказнае стаўленне да пытанняў аховы працы ўсіх удзельнікаў рабочага працэсу на аб’ектах.

У час дыялогу з аналізам работы па дадзеным напрамку выступілі галоўны санітарны ўрач Петрыкаўскага раёна, начальнік сектара нагляду і прафілактыкі РАНС, кіраўнікі наведаных аб’ектаў.
Рэкамендацыі адпаведных службаў па ўхіленні недахопаў атрыманы. Задачы для выканання пастаўлены.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о