На кансультацыю да натарыуса

0
704

З мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў лютым выедуць у населеныя пункты раёна.

Так, згодна з графікам, натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец 5 лютага з 9 да 12 гадзін правядзе прыём-кансультацыю ў вёсцы Мышанка, 12 лютага з 9 да 12 гадзін – у пасёлку Муляраўка, 19 лютага з 9 да 12 гадзін – у пасёлку Капцэвічы
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.
Натарыус Марына Уладзіміраўна Голік 4 лютага з 9 да 12 гадзін правядзе выязны прыём у аграгарадку Конкавічы, 17 лютага з 9.00 да 11.00 гадзін – у вёсцы Лучыцы, з 11.30 да 13.30 – у аграгарадку Чалюшчавічы, 26 лютага з 9.00 да 11.30 – у аграгарадку Пціч.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-4-32-31.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак. Прыём праходзіць у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о