Старшыня Маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў, старшыня камісіі па пытаннях экалогіі, валанцёрскага руху і ўстойлівага развіцця Маладзёжнага парламенту пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Юлія Ліпская правяла шэраг інфармацыйна-асветніцкіх сустрэч з навучэнцамі ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Петрыкава”, “Макарыцкая базавая школа”, з калектывам Петрыкаўскай цэнтральнай раённай аптэкі № 95.
Спікер падрабязна расказала пра мэты, задачы, праекты і заканатворчыя ініцыятывы Мала-дзёжнага парламента.
Падчас дыялогу прысутныя змаглі задаць пытанні і атрымаць лаканічныя адказы на іх.
Акрамя таго, навучэнцы другой гарадской школы прынялі непасрэдны ўдзел у адным з праектаў Маладзёжнага парламенту: інтэлектуальнай гістарычнай віктарыне “Нам дадзена права памятаць”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Рабяты паказалі годны ўзровень ведаў па асноўных датах і падзеях таго складанага гераічнага часу.
Марыя ТАМКО,
фота аўтара.
Оставить комментарий