Лічу, што Дзень моладзі –выдатная нагода раска-заць пра таленавітую, ініцы-ятыўную і творчую моладзь, у чыіх руках – будучыня нашай краіны. Маладым усюды ў нас дарога – і гэта не проста словы. Іх шануюць і паважаюць у нашай краіне, надаюць асаблівую ўвагу дадзенай катэгорыі людзей і ў нашым раёне.
Герой нашага артыкула – яркі таму доказ.

У свае 28 гадоў Аляксей Крупіневіч узначальвае прадпрыемства меліярацыйных сістэм ”Петрыкаўскае ПМС”. Малады дырэктар – прыклад працавітага, адукаванага кіраўніка, які падае вялікія надзеі. Ён з юнацтва прывык браць на сябе адказнасць, бо быў старэйшым братам для сваіх сясцёр: Валянціны, Крысціны і Ірыны, для якіх і сёння ён першы памочнік і прыклад ва ўсім.
Нарадзіўся Аляксей Віктаравіч у Лельчыцкім раёне, у вёсцы Чэмернае. У 2015 годзе скончыў першую сярэднюю школу ў Лельчыцах. У гэтым жа годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці ”Сельскае будаўніцтва, уладкаванне тэрыторый”. У 2017 годзе праходзіў практыку на прадпрыемстве “Лельчыцкае ПМС”, куды і быў размеркаваны пасля заканчэння акадэміі. Працаваў інжынерам-гідратэхнікам. Пазней выконваў абавязкі начальніка ўчастка. З 2020 па 2021 год праходзіў вайсковую службу ў пятай асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння. Аляксей быў размеркаваны ў вучэбную роту, дзе праходзіў навучанне на малодшага камандзіра. Служыў паўгода пасля навучання ў вучэбнай роце камандзірам аддзялення.
У 2024 годзе быў прызначаны на пасаду дырэктара ў “Петрыкаўскае ПМС”.
Аляксей Віктаравіч дзеліцца, што прафесію абраў невыпадкова:
– На летніх канікулах без справы з сябрамі ніколі не сядзелі. У 2012 годзе пайшлі на падпрацоўку падсобнымі рабочымі ў прыватные прадпрыемства ”Альянс”. Атмасфера мне вельмі спадабалася. І з таго часу я вырашыў, што звяжу сваё жыццё з уладкаваннем тэрыторыі, – распавядае суразмоўца.
– Што тычыцца працы ў ”Петрыкаўскім ПМС” – мне вельмі падабаецца. Наш працоўны калектыў лічу згуртаваным і адказным, гатовым выконваць усе пастаўленыя задачы своечасова і якасна. Тут склаліся свае добрыя традыцыі, якія збіраюся падтрымліваць і развіваць, прыўносіць новае.
Працуючы другі год у Петрыкаве, Аляксей Віктаравіч мае нямала дасягненняў. Па выніках раённых спаборніцтваў малады дырэктар заняў другое месца ў раённай спартакіядзе сярод кіраўнікоў, узнагароджаны падзякай Петрыкаўскага райвыканкама за падрыхтоўку да правядзення фестывалю ”Кліч Палесся”, узнагароджаны Ганаровай граматай у 2024 годзе за добрасумленную працу ў сістэме меліярацыі. Прадпрыемства пад яго кіраўніцтвам аказвае спонсарскую дапамогу. Так, аказана дапамога сектару спорту і турызму ў набыцці спартыўнай формы. На высокім узроўні пастаўлена работа па ўшанаванні ветэранаў працы Петрыкаўскага ПМС. Упэўнены, гэты спіс будзе папаўняцца дасягненнямі, новымі перамогамі і добрымі справамі.
На пытанне чым займаецца герой ў вольны час, ці ёсць у яго хобі, Аляксей Віктаравіч адказаў так: раней займаўся лёгкай атлетыкай, цяпер захапляюся рыбалкай і адпачынкам на прыродзе. Некалькі разоў за лета з сябрамі сплаўляемся на байдарках па рэках Беларусі. Увогуле, люблю актыўны адпачынак.
Напрыканцы інтэрв’ю просім маладога кіраўніка даць параду сучаснай моладзі.
– Ніколі нельга спыняцца, нават, калі здаецца, што ты ўжо шмат чаго дасягнуў. Заўсёды трэба імкнуцца пазнаваць новае і рухацца далей – гэта, напэўна, і ёсць маё жыццёвае крэда, – адзначыў суразмоўца.
Гісторыя Аляксея Віктаравіча –выдатны прыклад таго, што ўзрост не перашкода для вялікіх дасягненняў. Галоўнае – жаданне развівацца, смеласць і, канешне, працавітасць.
Вось яна, перспектыўная і на-дзейная моладзь Беларусі!

Марыя ТАМКО, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о