Усе памятаюць знакаміты дыялог Савелія Крамарова з кінафільма “Няўлоўныя мсціўцы”, дзе юныя патрыёты наводзілі жах на белагвардзейцаў, якія праязджалі праз могілкі. У нашым выпадку можна сказаць “не пабаяўся паквапіцца на святое”. Так, жыхар горада Мазыра з саўдзельнікамі на працягу некалькіх гадоў аказвалі паслугі жыхарам Петрыкаўскага, Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў па акультурванні месцаў пахавання на гарадскіх і вясковых могілках і адначасова прыглядалі, якія металічныя агароджы на гэтых жа могілках можна выкрасці і рэалізаваць. Крымінальны бізнес быў прыбытковы і саўдзельнікі ад яго не адмаўляліся. На рахунку “могілкавых злодзеяў” дзясяткі крадзяжоў. У цяперашні час злачынцы затрыманы і даюць прызнальныя паказанні: кажуць, што “бес паблытаў”. Словам, містыка.
Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
начальнік райаддзела
Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Оставить комментарий