Напрыканцы мінулага года прайшла дзясятая сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.
Адно з пытанняў, вынесеных на парадак дня – аб выніках работы Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў і яго органаў.
Перад прысутнымі выступіў старшыня райсавета Віталій Пілер. Было адзначана, што ў лютым быў сфарміраваны дэпутацкі корпус 29 склікання ў склад якога ўвайшлі 150 дэпутатаў: 32 – раённага Савета дэпутатаў, 118 – сельскіх Саветаў дэпутатаў. Асноўнай формай дзейнасці Савета з’яўляюцца сесіі, якіх у 2024 годзе прайшло 9. Разгледжаны і прыняты рашэнні па 38 пытаннях, якія датычацца рэалізацыі рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па выкананні дзяржаўных праграм, Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Петрыкаўскага раёна на 2021-2025 гады. За справаздачны перыяд прайшло 7 пасяджэнняў прэзідыума Савета дэпутатаў, разгледжана 31 пытанне, праводзіліся пасяджэнні пастаянных камісій, дзе разглядаліся пытанні, якія датычацца спецыфікі і накіравання іх дзейнасці. Аратар адзначыў, што асноўны напрамак дзейнасці дэпутата – работа з насельніцтвам. У справаздачным перыядзе дэпутацкім корпусам было праведзена больш за 340 прыёмаў грамадзян. Старшынёй райсавета праведзена 87 сустрэч з насельніцтвам і ў працоўных калектывах, у час якіх паступіла 168 пытанняў. З гэтага ліку зваротаў толькі 3 застаюцца на кантролі. Дэпутатамі розных узроўняў праведзена больш за 2000 сустрэч з насельніцтвам, разгледжана 2097 пытанняў. На асабісты прыём да старшыні райсавета звярнуліся 6 грамадзян з 11 пытаннямі. На штоквартальныя “прамыя тэлефонныя лініі” звярнуліся 11 грамадзян па 12 пытаннях. Аналіз зваротаў дазволіў выявіць найбольш хвалюючыя насельніцтва тэмы: утрыманне дарог і вуліц населеных пунктаў, пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Інфармацыйна-прапагагандыскай групай пад кіраўніцтвам старшыні Савета было праведзена 7 сустрэч у працоўных калектывах, у час якіх паступіла 25 пытанняў. На 17 з іх былі дадзены тлумачэнні пры сустрэчы, астатнія вырашаны станоўча.
Прадстаўнік улады адзначыў, што значную дапамогу дэпутатам у рабоце з насельніцтвам аказваюць старасты, якіх на Петрыкаўшчыне 93. З іх удзелам праводзяцца сходы грамадзян, кантралююцца працэсы жыццядзейнасці ў населеных пунктах.
Адной з формаў працы дэпутацкага корпуса з’яўляецца ўдзел у грамадскіх мерапрыемствах, акцыях, добраўпарадкаванні памятных месцаў, населеных пунктаў – толькі за кошт сродкаў самаўкладання было выдаткавана на такія формы працы больш за 13 тысяч рублёў. Не застаюцца органы самакіравання ў баку ад удзелу ў конкурсах рознага ўзроўню. У справаздачным годзе Пціцкі сельскі Савет у абласным конкурсе па вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва сярод сельскіх Саветаў Гомельскай вобласці ў сваёй групе заняў трэцяе месца.
Пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў функцыянуе маладзёжны Савет, у склад якога ўвайшлі 14 актыўных і ініцыятыўных маладых людзей. Члены Савета прымаюць удзел у пасяджэннях сесій раённага, абласнога Савета дэпутатаў, прадстаўляюць раён на мерапрыемствах рознага ўзроўню.
Важным напрамкам у рабоце дэпутатаў з’яўляецца работа па адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці. За 2024 год 278 домаўладанняў уключаны ў рэестр пустуючых дамоў, знесена – 24. У гаспадарчы абарот уцягнута 2,6 гектара зямель. Задзейнічаны дэпутацкі корпус і ў рэалізацыі Дэкрэта “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”. У выніку працы камісіі пацвердзілі сваю занятасць 105 чалавек, аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 35 грамадзянам.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.
Оставить комментарий