Мясцовая ўлада заўсёды на сувязі з насельніцтвам

0
462

Мясцовая ўлада заўсёды на сувязі з насельніцтвам

Надзея СЦЕЛЬМАШОНАК, старшыня Муляраўскага сельскага Савета:
— На тэрыторыі Муляраўскага сельскага Савета на пастаяннай аснове адбываюцца сустрэчы прадстаўнікоў мясцовага самакіравання з жыхарамі населеных пунктаў, працоўнымі калектывамі. Правядзенне такіх мерапрыемстваў дае магчымасць узняць на больш высокі ўзровень пытанні якасці жыцця грамадзян, добраўпарадкавання тэрыторыі, паглядзець, ці ўсё зроблена мясцовай уладай, ці пачуты чалавек, ці аказана яму дапамога ў вырашэнні праблем.
Увесь мінулы тыдзень і бягучы работнікі сельвыканкама, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў сустракаюцца са старастамі вёсак, наведваюць землякоў з мэтай азнаямлення з сітуацыяй пасля ўраганнага ветру. Праводзіцца агляд тэрыторыі і даюцца кансультацыі. Сёння таксама быў выезд на месцы. Адбылася сустрэча з насельніцтвам аграгарадка Курыціцы, старастай вёскі Людзвіноў.
Наша ўвага засяроджана на патрэбах канкрэтнага чалавека і вырашэнні яго паўсядзённых праблем.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о