“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”

0
713

Традыцыйна прадстаўнікі сталага пакалення ўяўляюць моладзь па звыклых прыкметах: характэрны стыль у адзенні, гучная музыка, шэраг незразумелых іншамоўных слоў і, канешне, смартфон з навушнікамі. Некаторыя наракаюць, маўляў, няма ніякіх плённых інтарэсаў у юнакоў і дзяўчат – днямі не адрываюць яны вочы ад дысплэяў. Вось мы ў свой час!.. Наколькі слушнае гэта назіранне – кожны вырашае сам. Мы ж хацелі вас пазнаёміць з хлопцам, які не толькі цікавіцца рэтра аўтамабілямі, але і вольны час бавіць, як колісь бацькі і дзяды – за спазненнем тэхнікі і рамонтам машын.

“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”

Пэўна, многія ў горадзе ўжо чулі пра Міхаіла Стральчэню ці бачылі яго транспартныя сродкі. Сам 16-гадовы юнак расказвае гісторыю свайго захаплення так: “З маленства, як і ўсіх хлопчыкаў, мяне цікавілі машыны. У дзяцінстве збіраў мадэлі аўтамабіляў, якіх з цягам часу ў мяне накапілася некалькі соцень. Неяк, калі мне было 13 гадоў, я сустрэў у горадзе Дзяніса Жукоўскага, які катаўся на сваёй адноўленай 21-й “Волзе”. Пэўна, гэты момант і стаў нейкай зрушальнай кропкай у больш глыбокай цікавасці да аўто.“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”

“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”

Бацькі заўважылі маю прагу, і тата прапанаваў: калі так жадаеш адрэстаўрыраваць старую машыну – набудзем табе “Масквіч”, як толькі зробіш за адзін падыход сотню аджыманняў ад падлогі. Трэніравацца давялося некалькі месяцаў, але ўрэшце атрымаў у падарунак “Масквіч-2140”, што ў народзе часцей называюць абрэвіятурай АЗЛК”, – згадвае Міхаіл. Бацька юнака, Уладзімір Уладзіміравіч з усмешкай дапаўняе: “Ну трэба ж неяк сына і да спорту прывучаць, вось і стварыў для яго матывацыю”.

“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”
“Масквіч-2140”, што ў народзе часцей называюць абрэвіятурай АЗЛК”

За два гады праз рукі Міхаіла Стральчэні прайшло ўжо 5 машын: апрача АЗЛК, гэты былі “масквічы” з індэксам 407, 412, “ІЖ-Сатурн” і ГАЗ-21 “Волга”. Зараз ён ставіць на колы “Масквіч-402”. “Першапачаткова ніякіх ведаў па рамонце ў мяне не было. Але дапамог інтэрнэт, і зараз я ўжо магу выконваць кузаўныя работы, акрамя зваркі, адрамантаваць ці памяняць часткі вузлоў і агрэгатаў. З праводкай, каб вы разумелі, у старых машынах разабрацца не складана, у параўнанні з сучаснымі транспартнымі сродкамі”.

“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”
“ІЖ-Сатурн”
“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”
“Масквіч-402”
“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”
Рукавік на 402-м Міхаіл ужо памяняў

Сярод планаў маладога чалавека вывучыцца і атрымаць вадзіцельскае пасведчанне. Што да праектаў, то мара Міхаіла – ГАЗ-М-20 “Перамога”, але засталося такіх аўтамабіляў вельмі мала, ды і цэны на іх высокія. Не супраць юнак звярнуць сваю рэстаўрацыйную ўвагу і на ўзроставыя іншамаркі. Тут хлопец адзначае, што не засяроджваецца на нейкага канкрэтнага вырабніка, яго прывабліваюць асобныя мадэлі і іх стан. “Падбіраем машыны па тэхнічным стане, каб рамонтныя работы былі мне па плячы. Да дапамогі бацькі я намагаюся не звяртацца, хоць без яе часам не абысціся. Хачу сам дасканала авалодаць ведамі і навыкамі”.

“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”

“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”

“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”На пытанне, ці вызначыўся юнак з будучым кірункам прафесіі, Міхаіл адказвае: “Дакладна пакуль не магу сказаць. Хутчэй за ўсё гэта будзе тэхнічная спецыяльнасць, але грунтоўна пра паступленне ў навучальную ўстанову я яшчэ не задумваўся. Наперадзе выпускны год у роднай другой гарадской школе, калі я і вызначуся з далейшым навучаннем”.

“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”

Міхаіл заўзята распавядае пра адноўлены эксклюзіў “ІЖ-Сатурн” – 412-ты “Масквіч” у кузаве 408-га, якіх сышло з канвеера толькі каля 30 тысяч і зараз у Беларусі такіх машын налічыцца ад сілы 5 экзэмпляраў. У гэты час мы пераглядаемся з бацькам хлопца, які з усмешкай і крыху схаваным на першы позірк гонарам за сына, разводзіць рукамі, маўляў, такое ўжо ў Мішы захапленне. Пазней мужчына адзначае: “Вядома кожнаму з бацькоў хочацца, каб яго дзіця займалася нейкай справай, каб мела захапленне. Але зараз мы намагаемся, насупраць, каб сын больш адпачываў, бо ўвесь вольны час ён прысвячае аўтамабілям”.

“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”

“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”“Мяне захапляюць рэтра аўтамабілі”Нам жа застаецца пажадаць, каб усё запланаванае хлопцам здзейснілася. Няхай і надалей яго транспартныя сродкі прывабліваюць вока зацікаўленых мінакоў. Пройдзе не так багата часу, і малады чалавек будзе ўжо самастойна прыцягваць да сябе позіркі землякоў, знаходзячыся за рулём чарговага рарытэта.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о