Мы спакойна развіваемся

0
311

Мы спакойна развіваемся

Апошнія некалькі гадоў кіраўніцтва нашай краіны ўзмацняе ўзаемадзеянне па ўсім перыметры знешнепалітычнага контуру.

Тыя, хто ўважліва сочыць за палітычным парадкам дня, пацвердзяць: Беларусь зацікаўлена ў эканамічным развіцці не толькі сваёй краіны. Безумоўна, свой народ і якасць яго жыцця – у прыярытэце, аднак гэта не значыць, што мы жорстка дыктуем свае правілы, адстойваем выключна свае інтарэсы. Мы ідзем на кампраміс, наладжваем дзелавыя перамовы. Такі фармат адносін з’яўляецца самым рацыянальным і даўно не падлягае сумневу.

Нагадаем, апошнім часам ідзе актыўнае супрацоўніцтва нашага ўзаемадзеяння ў краінах Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі. Тое, што мы называем сёння Глабальным Поўднем, ці глабальнай большасцю. Як адзначыў міністр замежных спраў Беларусі, “Афрыка ў гэтым плане прадстаўляе абсалютны прыярытэт”. А днямі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавай.

Міністры падрабязна разгледзелі ход імплементацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ, а таксама вынікі работы, праведзенай на працягу года профільнымі падгрупамі па палітычных, эканамічных і сацыяльных пытаннях.

На сустрэчы асаблівую ўвагу ўдзялілі прагрэсу ў двухбаковым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, выхад на рэалізацыю сумесных прыкладных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі.

Мы з вамі павінны разумець, што адносіны Беларусі і Зімбабвэ імкнуцца рэалізаваць сумесныя праекты на карысць абедзвюх краін і іх народаў.

Удакладню, што прадугледжаны пастаўкі ў Зімбабвэ больш за 3 тысячы трактароў МТЗ і 80 камбайнаў “Гомсельмаш”. У бліжэйшых планах зімбабвійскага боку візіт на прадпрыемства “Беллакт” для вырашэння пытання аб сертыфікацыі і акрэдытацыі ў іх краіне дзіцячага харчавання і сухога малака беларускай вытворчасці.

Што мы маем на сённяшні дзень? Еўропа павялічвае інвестыцыі ў абаронную сферу, пашырае санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі. Мы – ствараем новыя працоўныя месцы, уцягваем нашых спецыялістаў у новыя вытворчыя ланцужкі, на рынку жылля адзначылася рэкордная актыўнасць, у 2023 годзе пабіты рэкорд па экспарце тавараў: рост аб’ёму склаў 30%, нават не гледзячы на тое, што цэны на калійныя ўгнаенні знізіліся.

Беларусь заўсёды імкнулася развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны з рознымі краінамі. І тут дарэчы працытаваць словы Аляксандра Лукашэнкі: “Таму мы спакойна развіваемся, глядзім, якую гадасць яны (маецца на ўвазе заходнія палітыкі) яшчэ нам могуць падкінуць, і рыхтуемся да гэтага”.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о