Сёння, у Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь, Петрыкаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі стаў месцам правядзення мерапрыемства пад назвай “Мы разам”.

“Мы разам”: свята еднасці і падтрымкі

Сярод запрошаных гасцей — спецыялісты аддзела адукацыі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, кіраўніцтва, педагогі школ горада, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

“Мы разам”: свята еднасці і падтрымкі

Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для гасцей і ўдзельнікаў цікавую і насычаную праграму, якая складалася з чатырох інтэрактыўных станцый. На кожнай з іх вучні-валанцёры з гарадскіх школ, разам з выхаванцамі цэнтра, удзельнічалі ў розных відах дзейнасці. Тут была і творчая майстэрня, і танцавальныя заняткі, і кулінарныя майстар-класы, і вясёлыя гульні, якія спрыялі згуртаванню і добраму настрою.

“Мы разам”: свята еднасці і падтрымкі

“Мы разам” стала не проста святам, а яркім пацвярджэннем таго, наколькі важна ствараць магчымасці для ўзаемадзеяння і зносін паміж дзецьмі з інваліднасцю і іх аднагодкамі з іншых устаноў адукацыі. Удзел у сумеснай дзейнасці дазваляе дзецям з асаблівасцямі адчуць сябе часткай вялікага калектыву, раскрыць свой патэнцыял.

“Мы разам”: свята еднасці і падтрымкі “Мы разам”: свята еднасці і падтрымкі “Мы разам”: свята еднасці і падтрымкі “Мы разам”: свята еднасці і падтрымкі “Мы разам”: свята еднасці і падтрымкі “Мы разам”: свята еднасці і падтрымкі “Мы разам”: свята еднасці і падтрымкі “Мы разам”: свята еднасці і падтрымкі “Мы разам”: свята еднасці і падтрымкі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о