Мы разам робім добрую справу на карысць будучыні краіны

0
343

Мы разам робім добрую справу  на карысць будучыні краіны

Акцыя па аднаўленні ляснога фонду, які істотным чынам быў пашкоджаны пасля ліпеньскага разгулу стыхіі, працягваецца па ўсёй краіне. Да высакароднай справы аднаўлення лясоў далучаюцца працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, неабыякавыя грамадзяне. Не абышлі ўвагаю гэту акцыю і ўдзельнікі II Маладзёжнага форуму, які на працягу двух дзён праходзіў у нацыянальным парку “Прыпяцкі”.

Па словах удзельнікаў форуму, ім адгукнуўся заклік рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, таму ўсе без выключэння з задавальненнем далучыліся да агульнанацыянальнай высакароднай справы аднаўлення лесу. І гэта пры тым, што для пераважнай большасці гэта быў першы вопыт пасадкі лясных культур.
З самага ранку больш за 200 удзельнікаў форуму, уключаючы моладзь і апарат кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, працавалі на дзялянцы Нацыянальнага парку плошчай 5,5 гектараў. Дзеля выніковасці агульнай справы, пасадцы папярэднічаў падрабязны інструктаж і майстар-клас ад лесаводаў лесаахоўнай установы.
І вось ужо дружнымі шэрагамі, чаргуючы восем радоў сасны і два бярозы, удзельнікі акцыі ўзяліся за справу. На вачах распаханыя рады дзялянкі запаўняліся саджанцамі. Здавалася, сама прырода спрыяе добрай справе: цёплае, злёгку пахмурнае надвор’е падбадзёрвала ўдзельнікаў акцыі і праз гадзіну лясныя ўгоддзі “Прыпяцкага” папоўнілі 35 тысяч саджанцаў хвоі і бярозы.
Як пазначыў Кіраўнік справамі Прэзідэнта Юрый Назараў,які працаваў на лясной дзялянцы з самай раніцы, прыемна быць часткай агульнай справы аднаўлення лясоў пасля разгулу стыхіі, прыемна назіраць, з якой ахвотай і стараннасцю за справу ўзялася моладзь.
– Тэрыторыя Гомельшчыны, а разам з ёю і Нацпарк, пазбавіліся часткі ляснога фонду, нашага галоўнага рэсурсу краіны, таму і вырашана было ў межах форуму запланаваць удзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі. Прыемна ўсведамляць, што мы разам робім добрую справу на карысць будучыні краіны.
Генеральны дырэктар Нацыянальнага парку Юрый Апановіч падзякаваў усім ўдзельнікам форуму за той добры ўспамін, які пасля сябе яны пакінулі, і запрасіў часцей наведвацца ў “Прыпяцкі”:
– У нас, як вы пераканаліся за два дні работы форуму, можна не толькі прыемна папрацаваць, але і цікава адпачыць.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Мы разам робім добрую справу  на карысць будучыні краіны Мы разам робім добрую справу  на карысць будучыні краіны Мы разам робім добрую справу  на карысць будучыні краіны Мы разам робім добрую справу  на карысць будучыні краіны Мы разам робім добрую справу  на карысць будучыні краіны Мы разам робім добрую справу  на карысць будучыні краіны Мы разам робім добрую справу  на карысць будучыні краіны Мы разам робім добрую справу  на карысць будучыні краіны Мы разам робім добрую справу  на карысць будучыні краіны

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о