22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Менавіта ў гэты дзень на досвітку ў далёкім 1941 годзе пачалася вайна, якая прынесла столькі пакут нашаму народу.
У гэтай бязлітаснай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара – памяць пра іх будзе жыць вечна.
Перыяд акупацыі Петрыкаўскага раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі працягваўся 2 гады і 11 месяцаў (29.07.1941-29.6.1944). Гітлераўцы знішчылі ў раёне 1,2 тысячы грамадзян, у асноўным яўрэяў. Падчас акупацыі ў горадзе дзейнічаў падпольны райкам КПБ, былі створаны 125-я Капаткевіцкая і 130-я Петрыкаўская партызанскія брыгады. У баях за вызваленне горада загінула больш за 3 тысячы байцоў, партызан, камандзіраў. Іх імёны ўвекавечаны ў мемарыяльных дошках, назвах вуліц горада, помніках і абелісках, кнізе ”Памяць”.
Вялікая Айчынная вайна – гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і жорсткасці бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Размах фашысцкага тэрору быў такі, што да гэтага часу ўскрываюцца ўсё новыя факты і новыя месцы масавых пахаванняў людзей – расстраляных, павешаных, спаленых зажыва, па-зверску закатаваных акупантамі. У гэты спакойны летні дзень цяжка ўявіць, што на беларускай зямлі адбываліся такія жахлівыя факты
Генеральная пракуратура нашай краіны расследуе факты генацыду ў дачыненні да беларускага народа. Пяць тамоў, якія ўжо сабраныя, накіраваныя Генеральнай пракуратурай у розныя міжнародныя інстанцыі, і праца не спыняецца.
Жахлівае выпрабаванне прайшлі беларусы ў гады вайны. Тыя, каму ўдалося выратавацца, усё жыццё нясуць боль той трагедыі ў сваёй душы. Святы абавязак усіх беларусаў – захаваць іх успаміны, каб ваенныя жахі жылі толькі на старонках газет і кніг.
22 чэрвеня каля помніка ахвярам фашызму на беразе Прыпяці, а 4-ай гадзіне ранку, адбудзецца мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Марыя ТАМКО, фота з архіва “ПН”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о