Мой голас першы!

0
337

Першае ў жыцці галасаванне – важная місія, адказны крок і сур’ёзны вопыт, лічыць Мікалай Машчанка, які ў час датэрміновага галасавання ўпершыню выканаў свой грамадзянскі абавязак.

Мой голас першы!

Мікалай – выпускнік першай гарадской школы, навучэнец Жыткавіцкага каледжа. Малады чалавек набывае прафесію лесніка і вучыцца на кіроўцу аўтамабіля.
На ўчастак для галасавання прыйшоў датэрмінова – вельмі чакаў моманту, каб скарыстацца сваім канстытуцыйным правам.

– Сённяшні дзень вельмі важны для мяне. Ішоў на ўчастак з асаблівым хваляваннем. Упэўнены, што мой голас мае значэнне і ад мяне ў тым ліку залежыць будучыня нашай краіны.

На выбарчым участку Мікалая чакалі прыемныя і нечаканыя для маладога чалавека падарункі. Па словах хлопца, гэта зрабіла такі важны дзень у яго жыцці сапраўдным святам.

Ад Цэнтральнай выбарчай камісіі сёлета ўсім упершыню галасуючым уручаецца навукова-папулярнай выданне “Сімвалы суверэннай Беларусі”, ад БРСМ – брэндзіраваная майка “Мой голас першы”.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о