З моманту ўвядзення бязвізавага рэжыму для дзяржаў Еўропы Беларусь наведала больш за мільён чалавек. Толькі за мінулы тыдзень у нашу краіну па бязвізавым парадку завіталі больш за чатыры тысячы грамадзян з трыццаці васьмі дзяржаў Еўропы.
Пагадзіцеся, мільён – лічба вельмі і вельмі немалая. Чаму ж замежнікі імкнуцца патрапіць у сінявокую? Паездкі здзяйсняюцца з рознымі мэтамі. Як адзначаюць у Міністэрстве замежных спраў, едуць проста ў госці да сваякоў, знаёмых, сяброў, каб наведаць месцы пахавання, за набыццём беларускай прадукцыі, для бізнес-кантактаў, турызму, атрымання медыцынскіх паслуг. Між іншым, многія замежнікі здзяйсняюць паездкі да нас насуперак і нягле-дзячы на папярэджанні. У пэўных краінах распаўсюджваюцца страшылкі пра нашу дружалюбную краіну. Не так даўно ў сацыяльных сетках чытала водгук аднаго паляка, які планаваў транзітам ехаць праз Беларусь. Перад паездкай на радзіме мужчыну папярэджвалі: у Беларусі не запраўляюць палівам машыны з польскімі нумарамі, трэба баяцца зносін на дарогах, у грамадскіх месцах – там замежнікаў не любяць. Як прызнаваўся потым сам герой: лепш за ўсё паглядзець усё самому і пераканацца на свае вочы. Яго ўражанні: Беларусь – краіна гасцінная, беларусы – ветлівыя людзі.
Аналізуючы сітуацыю, пераконваешся: працяг бязвізавага рэжыму – правільны ход з боку беларускіх палітыкаў, а ў лідара нашай краіны моцная палітычная інтуіцыя і ён ўлавіў дысбаланс у настроях жыхароў Заходняй Еўропы. Мы назіраем, як грамадзянам суседніх з намі краін улады навязваюць русафобію і беларусафобію, а Беларусь, у сваю чаргу, паказвае, што яна адкрытая для звычайных грамадзян. І людзі нам вераць, едуць да нас і выказваюць словы ўдзячнасці.
У бягучым годзе з-за вялікага патоку іншаземцаў, якія прыязджаюць у Беларусь па бязвізавым рэжыме, у прыгранічных раёнах прыйшлося адкрыць новыя магазіны, у некаторых аб’ектах гандлю – асобныя секцыі беларускіх брэндаў.
Бязвізавы рэжым – гэта яшчэ ўзважаны крок, які адкрывае магчымасці і для народнай дыпламатыі. Можна прыехаць, пагутарыць, убачыць рэальную сітуацыю замест таго, каб верыць усяму таму, што гавораць па тэлебачанні. Усё гэта спрыяе міжасобасным кантактам. Усё ж сяброўства і добрыя адносіны паміж дзяржавамі пачынаюцца з сяброўства і добрых адносін паміж іх грамадзянамі.
Агучу, мусіць, меркаванне ўсіх беларусаў: прыемна чуць ад замежнікаў добрыя водгукі пра нашу Радзіму. Іх вабіць не толькі эканамічны складнік, але і наша чысціня, спакой, інфраструктура, сацыяльная абарона насельніцтва. Яны гэта ўсё заўважаюць і шануюць нашу гасціннасць, прыгажосць нашых гарадоў, зручнасць нашых гатэляў. Яны вязуць свае ўражанні дадому, расказваюць сябрам і знаёмым. Яны гавораць, што Беларусь – гэта зямля з высокім узроўнем цывілізацыйнага развіцця. Ва ўсіх адносінах.
Святлана СОБАЛЕВА.
Оставить комментарий