Моладзь Петрыкаўшчыны ў аб’ектыве

0
289

Працягваем знаёміцца з нашай ініцыятыўнай моладдзю. Яўгенія Лебядзевіч – інспектар па кадрах УА Петрыкаўскае дзяржаўнае “СПТВ № 1”.

– Прыехала ў Рэспубліку Беларусь у 2014 годзе ў сувязі з пачаткам ваенных дзеянняў на тэрыторыі пражывання (горад Кіраўск, Луганская вобласць), – пачынае сваё апавяданне Яўгенія.

– Чаму менавіта Беларусь?
– Мусіць, таму што яна прыцягнула мяне і маіх бацькоў сваёй адкрытасцю, міралюбнасцю і магчымасцю захаваць традыцыі і культуру нашых продкаў. Ну і, канешне ж, ніхто не адмяняў смачную нацыянальную беларускую кухню.

– Скажыце калі ласка, чым прыцягнуў вас менавіта наш горад?
– Петрыкаў падабаецца тым, што гэта маленькае і ўтульнае мястэчка, якое развіваецца і ідзе ў нагу з часам.

– Чым займаецеся ў вольны час?
– На дадзены момант я атрымліваю другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “Псіхалогія” ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, што можна лічыць своеасаблівым хобі. У вольны час займаюся танцамі, пішу карціны на палатне фарбамі і тэкстурнай пастай. Люблю падарожнічаць па сінявокай Беларусі і адкрываць кожны раз для сябе новыя прыгожыя месцы.
Дзякуючы прафсаюзнай арганізацыі нашай установы ўдалося пабываць у Мемарыяльным комплексе “Хатынь” і быць у ліку першых наведвальнікаў музея “Хатынь”, Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, а таксама ў Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый. На дадзены момант апошнім пунктам наведвання быў музейны комплекс “Дукорскі маёнтак”, але спадзяюся, што прафсаюзныя падарожжы будуць працягвацца для ўмацавання гістарычнай памяці і захаплення культурай і прыродай нашай Беларусі.

– Яўгенія, вы з’яўляецеся членам маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў, як вы сталі членам маладзёжнага савету?
– У Маладзёжны савет была абраная па прапанове Юліі Ліпскай, старшыні Маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў і шчыра ўдзячная за магчымасць быць у шэрагах ініцыятыўнай і творчай моладзі Петрыкаўскага раёна.

Мае асноўныя тэзісы:
— захаванне стабільнасці і развіццё раёна;
— умацаванне інстытута сям’і і сямейных каштоўнасцей;
— стварэнне спрыяльных умоў для адпачынку маладога пакалення;
— патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення;
— захаванне і адраджэнне гісто-рыка-культурных каштоўнасцей Петрыкаўскага раёна.

– У чым заключаецца ваша праца?
– Мая праца заключаецца ў ажыццяўленні ўліку персаналу ва ўстанове і вядзенні кадравага справаводства. Інспектар па кадрах забяспечвае працэсы дакументавання жыццёвага цыкла персаналу: прыёму, перамяшчэння і звальнення персаналу, заахвочвання і вынясення дысцыплінарных спагнанняў, афармленне водпускаў, бальнічных лістоў і афармлення супрацоўнікаў на пенсію. Мне падабаецца тое, чым я займаюся. У дадзенай прафесіі мяне прыцягваюць зносіны з людзьмі, працэс спазнання новага.

– Якія каштоўнасці вы можаце назваць, што ўласцівы менавіта вашай сям’і?
– Мае бацькі Таццяна Уладзіміраўна і Сяргей Міхайлавіч выхавалі мяне ў любові. Сваім прыкладам яны гадавалі ўва мне асобу, якая імкнецца наперад і ніколі не спыняецца на дасягнутым. Яны заклалі ў маім характары жаданне і гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, старанна працаваць на карысць зямлі, дзе жывеш і шанаваць традыцыі продкаў.

– Вельмі важна, каб наша моладзь была прыкладам і прымала ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, як вы лічыце?
– Я з гонарам нашу званне грамадзянкі Рэспублікі Беларусь з ліпеня 2024 года і з такім жа гонарам і ўнутраным цяплом пайду галасаваць, таму што ўсведамляю адказнасць і свой грамадзянскі абавязак.

Марыя ТАМКО.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о