У аб’ектыве карэспандэнта “Петрыкаўскіх навін” – назіральная камісія.
У рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам” на Петрыкаўшчыне суб’екты прафілактыкі ў складзе назіральных камісій працягваюць абследаваць жылы фонд грама-дзян. Мэта такіх мерапрыемстваў – павышэнне ўзроўню бяспекі, папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Члены назіральнай камісіі асаблівую ўвагу надаюць катэгараваным грамадзянам: адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям, інвалідам, шматдзетным сем’ям, грамадзянам, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Кожны спецыяліст звяртае ўвагу на свае пытанні. Гэта дазваляе ў поўным аб’ёме абследаваць домаўладанні і жылыя памяшканні, указаць на выяўленыя парушэнні.
У наведаных домаўладаннях камісія сутыкнулася з рознымі сітуацыямі – пачынаючы ад поўнай гатоўнасці да ацяпляльнага сезона і заканчваючы адсутнасцю бяспечных умоў. Напрыклад, па вуліцы Маякоўскага, дзе пражывае пенсіянер сумесна з сынам-інвалідам, ва ўстаноўленым АПА неабходна замяніць элемент сілкавання, не абтынкованы і не пабелены комін. Прыкладаў вельмі многа, але сярод усіх пераважае няспраўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ці поўная яго адсутнасць. Праблемныя пытанні, выяўленыя ў ходзе работы, узяты на кантроль суб’ектамі прафілактыкі, у чые кампетэнцыі яны ўваходзяць, а ўласнікам дадзены рэкамендацыі і ўстаноўлены канкрэтны тэрмін па ўхіленні парушэнняў.
Землякам структурамі прафілактыкі былі ўручаны буклеты, у якіх сабраны найважнейшыя правілы жыццядзейнасці.
Святлана СОБАЛЕВА.
Оставить комментарий