Наступіла вясновая пара – час, калі наваколле пачынае квітнець, іграць сакавітымі фарбамі.
Вядома, на кантрасце пачынаеш заўважаць і шэрасць паўсядзённасці, якую б нядрэнна было абнавіць. Прыклад гэтаму – агароджа, якая аддзяляе зону для пешаходаў каля дома №2 па вуліцы Акадэміка Каралёва. Прыстасаванне даўно фарбавалася і страціла мінулую прывабнасць (на фота).
Спадзяёмся, супрацоўнікі камунальнай службы не абмінуць увагай дадзены факт.
Прыгажосць і ўтульнасць населеных пунктаў – агульны клопат.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.
Оставить комментарий