Месца цёплых сустрэч і магчымасць для самаарэлізацыі

0
84

3 снежня ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень інвалідаў – людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія даказваюць усім сваім жыццём, што сіла волі мацнейшая за любыя хваробы.

Адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі, што рэалізуецца ў нашай краіне, з’яўляецца максімальнае выкарыстанне людзьмі з інваліднасцю сваіх магчымасцей. З такой задачай на Петрыкаўшчыне годна спраўляецца аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі ТЦСАН. Сацыяльныя сеткі арганізацыі красамоўна дэманструюць актыўнае жыццё наведвальнікаў: фестывалі, конкурсы, акцыі, канцэртныя праграмы, спаборніцтвы – творчы патэнцыял можна праявіць у любым напрамку. Алена Страйнюк і Павел Безык – адны з многіх наведвальнікаў аддзялення, хто ўдзельнічае амаль ва ўсіх творчых справах установы.

Месца цёплых сустрэч і магчымасць для самаарэлізацыіНаша гутарка з Аленай адбылася падчас яе заняткаў у майстэрні. Назіраючы за жанчынай, пераканалася, што аддзяленне стала для яе не толькі месцам цёплых сустрэч і цікавага вольнага часу, але і пляцоўкай для самарэалізацыі. Суразмоўца прызнаецца: так як жыве ў райцэнтры, прыходзіць сюды кожны дзень, акрамя выхадных. Гэта яе другі дом. “Тут мне цікава і спакойна”, – дзеліцца Алена. Асабліва ёй даспадобы развучваць танцы, ствараць вырабы сваімі рукамі, не адмовіцца паўдзельнічаць і ў пастаноўках. Публіка яе не бянтэжыць. Яна гатова прадэманстраваць свае таленты і на іншых пляцоўках.

Месца цёплых сустрэч і магчымасць для самаарэлізацыіДля Паўла, як і Алены, установа стала сапраўднай школай жыцця, якая дапамагае рухацца і развівацца. “У мяне тут сябры, любімыя педагогі. Я адчуваю, што магу зрабіць нешта важнае і карыснае, – не хавае Павел. – Нават не саромеюся расказаць пра ўзнікшую творчую задуму. І менавіта тут я знайшоў галоўнае сваё захапленне – выкананне песень”.
Для юнака арганізаваны падвоз з Макарыч тры разы на тыдзень, і ён імкнецца не прапускаць магчымасці сустрэцца з блізкімі яму людзьмі. Пазнаёміўшыся бліжэй з Паўлам, разумееш: у яго ўнутры акіян энергіі. Ён адкрыты да дыялогу, вясёлы і спагадлівы.
Мае новыя знаёмыя – людзі з абмежаванымі магчымасцямі па стане здароўя, і гэта адзінае, што іх адрознівае ад большасці землякоў. У іх ёсць свае інтарэсы, здольнасці, яны актыўныя і крэатыўныя. У аддзяленні іх прымаюць такімі, якія яны ёсць, вучаць быць упэўненымі ў сабе, імкнуцца да развіцця. Ім важна, калі ёсць падтрымка блізкіх, родных, і нас з вамі.

Святлана САБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о