Месца памяці – тэрыторыя чысціні і парадку

0
156

Утрыманне ў належным стане грамадзянскіх могілак – тэма, якая заўсёды выклікае супярэчлівыя пачуцці. З аднаго боку, разумею яе важнасць і разам з тым неабходнасць узнімаць і падсвечваць, што называецца, негатыўныя моманты. З другога, неяк няёмка гаварыць пра і без таго зразумелыя рэчы. Аднак, як паказвае жыццё, гаварыць трэба, бо парадку ў месцах, дзе жыве наша памяць пра памерлых родных і блізкіх, няма.
Грамадзянскія могілкі аднаго з населеных пунктаў Муляраўскага сельскага Савета – сумны таму прыклад. Штучныя кветкі, прыбраныя з магіл напярэдадні Радуніцы, знайшлі свой апошні прытулак не ў смеццевым кантэйнеры, які, па ўсім відаць, быў ужо поўны, а на стыхійнай звалцы на ўзбочыне дарогі, дзе знаходзяцца і па сённяшні дзень. Мяркуем, публікацыя ў раёнцы стане штуршком для ўхілення акрэсленай сітуацыі з боку адказных за парадак служб.

А.МАКСІМАЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о